Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЦІМАФЕЯ 4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


1 Цім 4

1 А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,

2 праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё,

3 якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, што пазналі праўду.

4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,

5 бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.

6 Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам.

7 А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.

8 Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабож­насьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.

9 Вернае [гэта] слова і ўсякага прыняцьця вартае.

10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных.

11 Загадвай гэта і навучай.

12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.

13 Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.

14 Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.

15 Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.

16 Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.

Сачыце за намі:



Аб'явы