Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?»
ЕЗЭКІІЛЯ 18:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Паслухайце, прашу, дом Ізраіля! Ці шлях Мой несправядлівы, ці шляхі вашыя несправядлівыя? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але вы кажаце: «няправільны шлях Госпада». Паслухайце, доме Ізраілеў! Ці мой шлях няправільны? ці ж ня вашыя шляхі няправільныя? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вы кажаце: “Несправядлівая дарога Госпада”. Дык слухайце, дом Ізраэля! Ці ж Мая дарога не ёсць справядлівая, і ці не болей вашы дарогі ёсць несправядлівыя? |
Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?»
І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.
Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [справы твае] перад вачыма тваімі».
І будуць тады нябёсы апавядаць пра праведнасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)
Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?
Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй, і будзе рабіць злачынства, і памрэ ў іх, ён памрэ з прычыны злачынства свайго, якое ўчыніў.
Але дом Ізраіля кажа: “Несправядлівы шлях Госпада” Ці шляхі Мае несправядлівыя, доме Ізраіля, ці шляхі вашыя несправядлівыя?
Кажуць сыны народу твайго: “Несправядлівы шлях Госпада”, але іх уласны шлях несправядлівы.
А вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Кожнага з вас, дом Ізраіля, Я буду судзіць паводле шляхоў ягоных».
ГОСПАД праведны пасярод яго, ня робіць беззаконьня; кожную раніцу Ён выдае на сьвятло суд Свой, не спыняецца; але злачынца ня ведае сораму.
Вы стамілі ГОСПАДА словамі вашымі, і вы кажаце: «Чым мы стамілі?» Размовамі вашымі: «Кожны, хто робіць ліха — добры ў вачах ГОСПАДА, і Ён мае ўпадабаньне ў іх», альбо: «Дзе Бог суду?»
Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.
бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз Закон пазнаецца грэх.
А калі нашая няправеднасьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму.
Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зьлепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»
[Ён] — Скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім хлусьні, Ён — праведны і справядлівы.