Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 18:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй, і будзе рабіць злачынства, і памрэ ў іх, ён памрэ з прычыны злачынства свайго, якое ўчыніў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Калі праведнік адступаецца ад праўды сваёй і ўчыняе беззаконьне і за гэта памірае, дык ён памірае за беззаконьне сваё, якое ўчыніў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Калі бо справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць, то памрэ; памрэ дзеля грахоў, якія чыніў.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 18:26
11 Крыжаваныя спасылкі  

ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,


Бацька ягоны за тое, што крыўдаю крыўдзіў, рабункам рабаваў брата і рабіў у народзе сваім тое, што ня ёсьць добрым, памрэ за беззаконьне сваё.


Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.


Вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Паслухайце, прашу, дом Ізраіля! Ці шлях Мой несправядлівы, ці шляхі вашыя несправядлівыя?


А калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй, якую чыніў, і будзе чыніць суд і праведнасьць, ён захавае пры жыцьці душу сваю.


Калі праведнік адступіць ад праведнасьці сваёй і ўчыніць грэх, Я дам спатыкненьне перад абліччам ягоным, і ён памрэ, бо ты не перасьцярог яго. За грэх свой ён памрэ, і праведнасьць, якую ён рабіў, ня будзе ўзгадана, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх.


Калі Я скажу праведніку: “Жывучы, будзеш жыць!”, і ён паспадзяецца на праведнасьць сваю, і ўчыніць злачынства, уся праведнасьць праведнасьці ягонай ня будзе ўзгадана, і за злачынства сваё, якое ён учыніў, ён памрэ.


Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і будзе чыніць злачынства, ён памрэ ў ім.


І ачысьціць сьвятар яго перад ГОСПАДАМ, і дараваны будзе яму праступак, якім саграшыў».


калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.


Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы