ВЫСЛОЎІ 7:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, прыймі словы мае і захоўвай у сабе прыказаньні мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыне мой! памятай словы мае і запаведзі мае захавай у сабе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, беражы размовы мае і пастановы мае схавай у сабе. |
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,
Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё; і Айцец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго.
Памятайце словы, якія Я сказаў вам: “Слуга ня большы за гаспадара свайго”. Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць.
і праклён, калі ня будзеце слухаць прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага, і зыйдзеце са шляху, які я загадваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.
Шчасьлівы той, які чытае, і тыя, якія слухаюць словы прароцтва і захоўваюць тое, што напісана ў ім, бо час блізкі.
І ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага], бо я — таварыш твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, якія захоўваюць словы кнігі гэтае. Богу пакланіся».