Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 22:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Вазьмі з вуснаў Ягоных закон і палажы словы Ягоныя ў сэрцы тваім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Прымі з вуснаў Ягоных закон і пакладзі слова Ягонае ў сэрца тваё.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Прымі з вуснаў Яго закон і пакладзі словы Яго ў сэрцы сваім.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 22:22
16 Крыжаваныя спасылкі  

І маліўся ён да Яго, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і вярнуў яго ў Ерусалім на валадарства ягонае. І даведаўся Манаса, што ГОС­ПАД, Ён [ёсьць] Бог.


Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.


Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.


У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.


Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,


І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.


Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.


І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.


Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.


Ён жа сказаў ім: «Дзеля гэтага ўсякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара дому, які выносіць са скарбу свайго новае і старое».


А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.


І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы