І ён сказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам з Езрээлю і сказаў яму: “Дай мне вінаграднік твой за срэбра, або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. А ён сказаў: “Ня дам табе вінаграднік мой”».
ВЫСЛОЎІ 14:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ціхмянае сэрца - жыцьцё целу, а зайздрасьць - гнілізна касьцям. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жыццё для цела — здароўе сэрца, зайздрасць — гніенне касцей. |
І ён сказаў ёй: «Бо гаварыў я з Наботам з Езрээлю і сказаў яму: “Дай мне вінаграднік твой за срэбра, або, калі хочаш, дам табе за яго другі вінаграднік”. А ён сказаў: “Ня дам табе вінаграднік мой”».
Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.
Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.
Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].
напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: «Да рэўнасьці прагне Дух, Які жыве ў нас»?