І сказаў яму: «Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў.
БЫЦЦЁ 4:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе памкненьне ягонае, але ты павінен панаваць над ім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хіба, калі ты робіш добра, не падымеш твару? А калі блага, грэх будзе цікаваць у дзвярах, і да яго будзе пажада твая, а ты павінен панаваць над ім». |
І сказаў яму: «Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў.
А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».
Усё аддае Араўна валадару валадароў!» І сказаў Араўна валадару: «Няхай ГОСПАД, Бог твой, мае да цябе ласку!»
І пайшоў ён з Ярамам, сынам Ахава, ваяваць супраць Хазаэля, валадара Сірыі, у Рамот Гілеадзкі, і Сірыйцы паранілі Ярама.
калі беззаконьне, што ў руцэ тваёй, ты адкінеш і ня будзе месца няпраўдзе ў намёце тваім,
І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэласпаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў».
Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш [брыдотныя] тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.
Ідзі, і абвяшчай словы гэтыя на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца, [дачка] Ізраіля, кажа ГОСПАД. Я не адвярну аблічча Маё ад вас, бо Я міласэрны, кажа ГОСПАД, ня буду гневацца на вякі.
Навошта Мне кадзіла, прывезенае з Шэвы, і трысьнёг пахкі з зямлі далёкай? Цэласпаленьні вашыя недаспадобы [Мне], і ахвяры вашыя не падабаюцца Мне.
Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?
Няхай нехта з вас замкне дзьверы [сьвятыні], і не распальвайце ахвярнік Мой надарэмна. Я ня маю ўпадабаньня да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і не прыйму дару з рукі вашай.
І вы кажаце: «Вось, якая цяжкасьць», хоць зьдзьмухнуць гэта можаце, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і прыносіце крадзенае, кульгавае і хворае, вы прыносіце гэтакі дар. Ці магу Я прыняць гэта з рукі вашай? — кажа ГОСПАД.
І калі вы прыносіце сьляпое, каб ахвяраваць, ці не ліхота гэта? І калі прыносіце кульгавае і хворае, ці не ліхота гэта? Наблізься з гэтым да ваяводы твайго, ці будзе ён мець ласку да цябе, альбо ці прыйме аблічча тваё? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
А калі ня зробіце так, вы дапусьціцеся грэху перад ГОСПАДАМ, і ведайце, што грэх ваш знойдзе вас.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.
Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных.
Ці вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяцё сябе на службу, каб [быць яму] паслухмянымі, таго вы і слугі, каго слухаецеся: ці грэху — на сьмерць, ці паслухмянасьці — на праведнасьць.
А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.
пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.