У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, прыгнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадара, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.
ЁВА 27:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ён, прыгатуе, але апранецца праведнік, і срэбра падзеліць нявінны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён, сапраўды, прыгатуе, але апранецца ў іх справядлівы, і срэбра падзеліць бязгрэшны. |
У той дзень валадар Ахашвэрош аддаў валадарцы Эстэр дом Амана, прыгнятальніка Юдэяў; а Мардэхай прыйшоў перад аблічча валадара, бо Эстэр паведаміла, хто ён для яе.
Ён ня будзе багаты, і не захаваецца маёмасьць ягоная, і на зямлі ён не запусьціць каранёў.
І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.
Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.
Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, і веданьне, і радасьць, а грэшніку дае занятак, каб зьбіраў, і назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
Галасіце, жыхары Махтэшу, бо будзе выгублены ўвесь народ Ханаану, усе, хто адважвае срэбра, будуць зьнішчаныя.