А той сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі насустрач табе сышоў чалавек з калясніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра, і браць адзенне, і аліўкавыя дрэвы, і вінаграднікі, і авечак, і валоў, і нявольнікаў, і нявольніц?
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё мае [свой] час, і свая пара кожнай справе пад небам; Біблія (пераклад А.Бокуна) Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам. |
А той сказаў яму: «Ці ж сэрца маё не хадзіла з табою, калі насустрач табе сышоў чалавек з калясніцы сваёй? Ці цяпер час браць срэбра, і браць адзенне, і аліўкавыя дрэвы, і вінаграднікі, і авечак, і валоў, і нявольнікаў, і нявольніц?
Ён у горы сваім маліў Госпада, Бога свайго, і моцнай пакутай упакорыўся перад Богам бацькоў сваіх.
Рыхтуй справу сваю знадворку і старанна выконвай яе на сваёй ніве, каб потым пабудаваць дом свой.
І вырашыў у душы сваёй вышукваць і даследаваць мудра ўсё, што дзеецца пад сонцам. Гэты найцяжэйшы занятак даў Бог сынам чалавечым, каб займаліся ім.
Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
Вырашыў я ў сэрцы сваім прывабліваць цела сваё віном, хоць сэрца маё кіравалася мудрасцю, і аддацца дурноце, аж пакуль не ўбачу, што ёсць карыснае для сыноў чалавечых, што належыць ім рабіць пад сонцам у нямногія дні жыцця свайго.
Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Справядлівага і бязбожнага будзе судзіць Бог, бо [прыйдзе] час на кожную рэч і на кожную справу».
У добры дзень пацяшайся з дабра, а ў дзень ліхі падумай: як тое, так і гэтае стварыў Бог, каб чалавек не даведаўся нічога пра будучыню.
А раніцай: “Сёння навальніца, бо неба пахмурнела”. Крывадушнікі, Выгляд неба вытлумачыць вы ўмееце, а знакаў часу не можаце.