Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
СУДЗЬДЗЯЎ 16:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў Самсон: «Хай памрэ душа мая разам з філістынцамі!» І страсянуў ён моцна калоны, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі; і тых, каго ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, каго пазабіваў за час усяго жыцця свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Самсон: «Няхай памрэ душа мая разам з Філістынцамі!» І страсянуў ён моцна слупы, і ўпаў дом на ўсіх князёў, і на ўсіх іншых, якія там былі. І тых, якіх ён тады забіў, сам гінучы, было болей, чым тых, якіх ён пазабіваў у час усяго жыцьця свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Самсон: памры, душа мая, з Філістымлянамі! І ўперся з усяе сілы, і абваліўся дом на ўладцаў і на ўвесь народ, які быў у ім. І было памерлых, якіх забіў Самсон пры сьмерці сваёй, больш, чым калі забіў ён у жыцьці сваім. |
Пакладу варожасць між табой і жанчынай, і нашчадкамі тваімі і яе нашчадкам; ён сатрэ галаву тваю, а ты будзеш джаліць пяту яго».
Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.
Бо хто б хацеў уратаваць душу сваю, загубіць яе. А хто загубіць душу сваю за Мяне, знойдзе яе.
Але я не дбаю лішне пра сваю душу, абы толькі ў радасці завяршыць шлях мой і служэнне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса: сведчыць пра Евангелле ласкі Божай.
Тады Паўла адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Я гатовы не толькі ў вязніцу, але і на смерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.
бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў смерці, не дбаючы пра жыццё сваё, каб выканаць тое, чаго вам не хапала ў служэнні мне.
упакорыў Самога Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да смерці, і нават смерці крыжовай.
раззброіўшы начальствы і ўлады, выставіў адважна на відовішча, трыумфуючы над імі ў Ім.
Тады сышоў на яго Дух Госпадаў, і ён пайшоў у Аскалон, і забіў там трыццаць чалавек: знятае з іх адзенне аддаў ён тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
Тады, знайшоўшы яшчэ свежую асліную сківіцу, ён, схапіўшы яе, знішчыў ёю тысячу чалавек.
І прынёс ім вялікае знішчэнне, перабіваючы сцёгны і лыткі. А ён пайшоў і абжыўся ў пячоры скалы ў Этаме.
І Самсон узяўся пасярэдзіне за абедзве калоны, на якіх стаяў дом, і абапёрся на іх, на адну правай рукой, а на другую левай рукой,
І прыйшлі браты яго і ўвесь род, і ўзялі цела яго, і пахавалі яго паміж Цорай і Эстаолам, у магіле бацькі яго, Маноаха; а судзіў ён Ізраэль дваццаць гадоў.