РЫМЛЯНАЎ 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды, навучаны законам, ведаеш волю Яго, і разумееш, што лепшае, Біблія (пераклад А.Бокуна) і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ведаеш волю Ягоную, і разумееш лепшае, навучаючыся з закона, |
Закон Госпадаў бязгрэшны, аднаўляе душу, сведчанне Госпада вернае, што надае мудрасць малым.
бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,
Той жа паслугач, які ведаў волю гаспадара свайго, але не прыгатаваўся і не рабіў паводле волі яго, будзе строга пакараны.
Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.
І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?
Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваныя пачуцці, каб разабрацца, што добрае, а што благое.