Потым сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, што дае насенне па ўсёй зямлі, і ўсялякія дрэвы, што маюць у сабе плод дрэва, што прыносіць насенне, каб былі вам на ежу.
РЫМЛЯНАЎ 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо адзін верыць, што [можна] есці ўсё, а слабы есць гародніну. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо адзін ўпэўнены, што можна есьці ўсё, а нямоглы есьць гародніну. |
Потым сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, што дае насенне па ўсёй зямлі, і ўсялякія дрэвы, што маюць у сабе плод дрэва, што прыносіць насенне, каб былі вам на ежу.
«Прашу, аддай нас, паслугачоў тваіх, дзесяцідзённаму выпрабаванню: хай даюць нам гародніну есці і ваду піць;
Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога, што само ў сабе нячыстае, а толькі для таго нячыстае, хто лічыць гэта нячыстым.
Таму не руйнуй справы Божай дзеля ежы! Па праўдзе ўсё чыстае, але гора чалавеку, які есць на перашкоду.
Для кволых стаўся як кволы, каб прыцягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.
Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
Для чыстых усё чыстае. Спаганеным жа і няверуючым нічога няма чыстага, але забруджаны іх думкі і сумленне.
Не дайцеся звесціся рознымі чужымі вучэннямі. Найлепш бо мацаваць сэрца ласкаю, а не ежаю, якая не дапамагла тым, што пайшлі за ёю.
і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.