Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Для кволых стаўся як кволы, каб прыцягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 я стаўся для тых, якія слабыя, як слабы, каб здабыць тых, якія слабыя. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб хоць некага збавіць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 для нямоглых быў як нямоглы, каб здабыць нямоглых, Для ўсіх я зрабіўся ўсіхнім, каб уратаваць, прынамсі, некаторых.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:22
12 Крыжаваныя спасылкі  

Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.


Бо, будучы вольным ад усіх, стаўся я нявольнікам усіх, каб тым больш іх здабыць.


Мы, дужэйшыя, павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.


бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення.


Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы, духоўныя, навучайце такога ў духу ласкавасці, зважаючы на саміх сябе, каб і табе не быць спакушаным.


Дык, калі ежа горшыць брата майго, давеку не буду есці мяса, каб не горшыць брата майго.


Адкуль, дарэчы, можаш ведаць, жонка, ці не збавіш свайго мужа? Або адкуль ведаеш, муж, ці не збавіш сваю жонку?


Хто знемагаецца, а я не знемагаюся? Хто горшыцца, каб я не гарэў?


Слабога ў веры прымайце без спрэчак пра погляды.


Бо адзін верыць, што [можна] есці ўсё, а слабы есць гародніну.


Бо кожны з нас хай дагаджае бліжняму на дабро дзеля збудавання.


Гэта ж раблю я дзеля Евангелля, каб быць удзельнікам яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы