Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
ПСАЛТЫР 96:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго. Прыносьце ахвяры і ўваходзьце ў дзядзінец Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе, |
Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
ФЭ. Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, САДЭ. пастанавіў навечна запавет Свой, КОФ. святое і шаноўнае імя Яго.
І народ зямлі павінен у прысенках брамы гэтае пакланяцца Госпаду ў дні суботы і ў час маладзіка.
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасць Божую, аддавайце целы вашы ў ахвяру жывую, святую, мілую Богу на разумнае служэнне ваша.
каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і паслугу вашай веры, цешуся і дзялюся радасцю з вамі ўсімі.
Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Хто не забаіцца Цябе, Госпадзе, і не стане славіць імя Тваё? Бо Ты адзін святы, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо яўнымі сталіся справядлівыя суды Твае!»