а Абэль складаў таксама з першынцаў статка свайго і з іх тлустасці, дык Госпад зірнуў на Абэля і дар яго,
ПСАЛТЫР 20:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў. |
а Абэль складаў таксама з першынцаў статка свайго і з іх тлустасці, дык Госпад зірнуў на Абэля і дар яго,
і пабудаваў там ахвярнік Госпаду, і ўсклаў ахвяры цэласпалення і мірныя ахвяры, і прызваў Госпада. І выслухаў яго, спаслаўшы агонь з неба на ахвярнік цэласпалення,
І калі Саламон закончыў маленне, сышоў агонь з неба і спаліў цэласпаленні і ахвяры, і слава Госпадава запоўніла дом.
Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, а ты глядзі на даброты Ерузаліма ва ўсе дні жыцця твайго,
Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.
І вось, агонь выйшаў ад Госпада і спаліў ахвяру цэласпалення разам з тлушчам, што былі на ахвярніку. Калі ўбачылі гэта людзі, то ўзрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.
Ён жа, углядаючыся ў яго, ахоплены страхам, сказаў: «Што, гаспадару?» Той жа сказаў яму: «Малітвы твае і міласціны твае падняліся на ўспамін перад абліччам Бога.
і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.