Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 20

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава.

2 Госпадзе! сілаю Тваёю радуецца цар, і з Твайго ратаваньня цешыцца бясконца.

3 Ты даў яму, чаго хацела сэрца ягонае, і просьбы вуснаў ягоных не адкінуў.

4 Бо сустрэў Ты яго дабраславеньнямі даброці, на галаву яму ўсклаў вянок з чыстага золата.

5 Ён прасіў у Цябе жыцьця; Ты даў яму даўгалецьце на векі вечныя.

6 Вялікая слава ягоная ў ратаваньні Тваім; Ты ўсклаў на яго гонар і веліч.

7 Ты ўсклаў на яго дабраславеньне навечна, разьвесяліў яго радасьцю аблічча Твайго,

8 бо цар спадзяецца на Госпада, і з даброці Ўсявышняга не пахісьнецца.

9 Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе Тваіх ненавісьнікаў.

10 У час гневу Твайго Ты зробіш іх, як печ вогненную; у гневе Сваім Гасподзь іх пагубіць, і паглыне іх вагонь.

11 Ты вынішчыш плод іхні - спасярод сыноў чалавечых,

12 бо яны ўчынілі зло супроць Цябе, змовы склалі, але ня здолелі нічога,

13 Ты іх паставіш пад стрэлы, з лукаў Тваіх пацэліш у твар ім.

14 Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.

Сачыце за намі:



Аб'явы