Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 103:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён даў Майсею спазнаць шляхі Свае, сынам Ізраэля — справы Свае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 103:7
19 Крыжаваныя спасылкі  

І паказаў Ты ім асвячоную Тваю суботу, і прыказанні, і пастановы, і закон даў ім праз рукі раба Твайго Майсея.


цуды на зямлі Хама, страшныя дзівосы каля Чырвонога мора.


КАФ. Магуцце спраў Сваіх абвясціў Ён Свайму народу, ЛАМЭД. каб даць ім спадчыну паганаў.


Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае — Ізраэлю.


У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.


І забыліся яны пра справы Яго і пра цуды Яго, якія паказаў ім.


Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,


Прамаўляў да іх у слупе воблака. Яны выконвалі загады Яго і прыказанні, якія даў Ён ім.


І сышоў Госпад на гару Сінай, на самы верх гары, і паклікаў Майсея на самую яе вяршыню. А калі ён узышоў,


І ўвесь народ адказаў адзінадушна: «Усё, што сказаў Госпад — споўнім». І, калі перадаў Майсей словы народа Госпаду,


І народ усё стаяў воддаль; а Майсей наблізіўся да цёмнага воблака, у якім быў Бог.


Такім чынам, калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, пакажы мне дарогу Тваю, каб я пазнаў Цябе; ведай, што народ гэты — Твой народ».


Але не такі паслугач Мой Майсей, які найвярнейшы ва ўсім доме Маім!


І не паўстаў больш у Ізраэлі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы Госпад тварам у твар,