Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;
ПСАЛТЫР 102:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпадзе, выслухай маю малітву, і хай кліч мой дойдзе да Цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, і лямант мой няхай дойдзе да Цябе! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных. |
Бо калі Ён будзе ў супакоі, хто асудзіць; а калі Ён схавае аблічча Сваё, хто можа Яго ўбачыць? Будзе гэта для народа і для аднаго чалавека;
Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»
Калі ж Ты адвернеш аблічча Тваё, яны ўстрывожацца; адымеш дыханне ў іх, і яны загінуць, і абернуцца ў парахно сваё.
Хутчэй выслухай мяне, Госпадзе; змарнеў дух мой. Не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб не стаў я падобным да сыходзячых у магілу.
Маленне Давіда. Выслухай, Госпадзе, апраўданне маё, зваж на маленне маё. Прыхілі вуха Тваё да малітвы маёй з вуснаў неліслівых.
Не адварочвай аблічча Твайго ад мяне, не адцурайся ў гневе ад слугі Твайго. Ты памочнік мой, не адрынь мяне і не пакінь мяне, Божа збавення майго!
На Цябе, Госпадзе, спадзяюся, не асаромлюся навекі; паводле справядлівасці Тваёй вызвалі мяне.
бо ліха з усіх бакоў абступіла мяне, і няма яму вылічэння; аблыталі мяне правіннасці мае, і не здолеў я ўбачыць [іх]. Сталася іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.
Выслухай мяне, Госпадзе, бо спагадная міласэрнасць Твая; у бязмежжы міласэрнасці Тваёй зірні на мяне.
У Сваёй справядлівасці вызваляй мяне і ратуй мяне, нахілі да мяне сваё вуха і збаў мяне.
А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога.
І пачуў Ён стагнанне іх, і прыгадаў дагавор, які заключыў з Абрагамам, Ізаакам і Якубам;
Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Вас наведала спакуса, ніякая іншая, як чалавечая. Верны ж Бог, Які не дапусціць для вас спакушэння большага, чым можаце вытрымаць, але са спакусай стварае магчымасць яе пераадолець, каб вы маглі выстаяць.