ПЛАЧ 3:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падымем сэрцы нашы разам з рукамі да Госпада ў неба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Узьнясем сэрцы нашыя і далоні да Бога ў небе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Узьнясём сэрца наша і рукі да Бога, сутнага на нябёсах: |
Хай малітва мая накіруецца да Цябе, як кадзіла, а паднятыя рукі мае, як вячэрняя ахвяра.
Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
так і мы, спагадныя да вас, хацелі шчыра перадаць вам не толькі Евангелле Божае, але і душы нашы, бо сталіся вы нам улюбёнымі.