«Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
ПЕСЬНЯ 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Стан твой прыпадобніўся да пальмы, а грудзі твае — вінаградныя гронкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі — як гронкі [вінаградныя]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак. |
«Прываблівай мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадар, у пакоі свае»; «Радавацца і цешыцца будзем табою, помніць больш пра каханне тваё, чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»
«Як яблыня сярод лясных дрэў, так улюбёны мой сярод сыноў. У засені яго, якой жадала, я прысела, і плод яго салодкі паднябенню майму.
Падыміся, вецер паўночны, наляці, вецер паўднёвы; павей на сад мой, і хай паплывуць пахі яго».
І буду цешыцца з іх, калі буду спагадаць ім, і насялю іх на гэтай зямлі стала, ад усяго сэрца Майго і ад усёй душы Маёй”.
Засохла вінаградная лаза, ды звяла дрэва фігавае, дрэва гранату, і пальма, і яблыня, і ўсе дрэвы на полі павысыхалі; бо змарнела радасць паміж сыноў чалавечых.
Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды ды праз нас ва ўсякім месцы выяўляе водар пазнання Свайго.