Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
ПЕСЬНЯ 4:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «О, якая прыгожая ты, сяброўка мая, о якая прыгожая: вочы твае галубіныя пад вэлюмам тваім. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з гары Галаад. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якая прыгожая ты, каханая, прыгожая ты! Вочы твае - галубіцы пад кудзеркамі тваімі; твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх, |
Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,
Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь.
галубка мая, у расколіны скалы, у шчыліну цясніны. Пакажы мне аблічча тваё, хай гучыць твой голас у вушах маіх! Бо салодкі мне голас твой і выгляд твой прыемны”».
Адвярні вочы свае ад мяне, бо яны мяне бянтэжаць. Валасы твае — як статак коз, што спускаюцца з Галаада.
Шыя твая — як вежа з косці слановай. Вочы твае — як ставы ў Хесебоне, што каля брамы Бат-Рабім. Нос твой — як вежа Лібана, што звернута супраць Дамаска.
Гэта кажа Госпад адносна дому цара Юдэйскага: “Ты для Мяне — Галаад, вяршыня Лібана. Але, сапраўды, Я зраблю з цябе пустыню, гарады бязлюдныя.
І ўславілася імя тваё між народамі дзеля тваёй прыгажосці, бо была ты дасканалай дзеля ўпрыгажэння Майго, якое Я ўсклаў на цябе, — кажа Госпад Бог.
Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія.
Сыны ж Рубэна і Гада мелі многа жывёлы. Калі яны ўбачылі зямлю Язэр і Галаад, прыдатныя на гадоўлю быдла,
Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.
Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.