Іншую прыпавесць прапанаваў Ён ім, кажучы: «Падобна Валадарства Нябеснае да гарчычнага зярняці, якое, узяўшы, чалавек пасеяў на сваёй раллі.
МАЦЬВЕЯ 17:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус кажа ім: «З прычыны вашай няверы. Бо сапраўды кажу вам: калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, сказалі б вы гэтай гары: “Перайдзі адсюль туды”, і пяройдзе, і нічога для вас не будзе немагчымага. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісус сказаў ім: ад няверства вашага; бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: «перайдзі адсюль туды», і яна пяройдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам. |
Іншую прыпавесць прапанаваў Ён ім, кажучы: «Падобна Валадарства Нябеснае да гарчычнага зярняці, якое, узяўшы, чалавек пасеяў на сваёй раллі.
А Ён сказаў: «Ідзі!» Дык Пётра, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, і прыйшоў да Ісуса.
Ісус жа, адказваючы, гаворыць: «О род няверны і пераваротны, як доўга буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго сюды да Мяне».
Тады патаемна падышлі да Ісуса вучні на самоце і кажуць: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ісус: «Нікому не кажыце пра відзенне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых».
А Ісус, адказваючы, гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і не будзеце сумнявацца, вы зробіце не толькі тое, што з дрэвам фігавым, але нават калі гэтай гары скажаце: “Падыміся і кінься ў мора”, – станецца.
І Ён сказаў ім: «Чаму вы [гэтак] палахлівы, малаверныя?» Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.
Сапраўды кажу вам: каб хто сказаў гэтай гары: “Падыміся і кінься ў мора”, і не сумняваўся ў сэрцы сваім, але верыў, што станецца, як скажа, станецца яму.
А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, дык сказалі б гэтаму дрэву морвы: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
І калі я маю дар праракавання ды зведаў усе таямніцы і ўсякія веды, і маю ўсю веру, што і горы пераносіць, але любові не маю, – я нішто.