І дабраславёнае імя велічнасці Яго навечна; і напоўніцца велічнасцю Яго ўся зямля. Хай будзе так, хай будзе!
МІХЕЯ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жанчын народа Майго выганяеце вы з іх утульных дамоў, дзяцей іх пазбаўляеце ласкі Маёй навечна. Біблія (пераклад А.Бокуна) Жанчынаў народу Майго вы выганяеце з утульных дамоў іхніх, у дзяцей іхніх забіраеце велічнасьць Маю на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жанчын народу Майго вы выганяеце з прыёмных дамоў іхніх; у дзяцей іхніх вы назаўсёды адбіраеце акрасу Маю. |
І дабраславёнае імя велічнасці Яго навечна; і напоўніцца велічнасцю Яго ўся зямля. Хай будзе так, хай будзе!
Палатка мая спустошана, усе вяроўкі мае пазрываны, сыны мае адышлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б ізноў расцягнуў палатку маю і хто б напяў мае палотны.
І пакладу Маю славу сярод паганаў, ды ўсе пагане ўбачаць Мой суд, які правяду, і таксама руку Маю, якую на іх пакладу.
Сыноў Юды і сыноў Ерузаліма прадавалі вы сынам Грэцыі, каб аддаліць іх ад межаў сваіх.
У пыле зямлі топчуць яны галовы бедных, а дарогу ўбогіх крывяць; а сын і бацька яго ходзяць да [той самай] дзяўчыны, каб зняважыць Маё святое імя.
Захочуць яны палёў — і забіраюць іх сілаю, захочуць дамоў — і адбіраюць іх. І бяруць у няволю чалавека і дом яго, рабуюць чалавека і спадчыну яго.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
якія аб’ядаюць дамы ўдоў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшае пакаранне».
Мы ж усе з адкрытым тварам аглядаем славу Госпадаву, быццам у люстэрку, і перамяняемся ў Яго вобраз з яснасці ў яснасць, так, як ад Госпадава Духа.
Бо Сам Бог, Які загадаў: «З цемры заззяць святлу», асвяціў нашы сэрцы, каб асвяціць нас пазнаннем хвалы Божай у вобліку Ісуса Хрыста.
Дык вось, цяпер хай паслухае, прашу, гаспадар мой, цар, словы паслугача свайго: “Калі Госпад падгаварыў цябе супраць мяне, хай будзе Яму прыемная пахкая ахвяра; калі ж сыны чалавечыя — хай будуць яны праклятыя перад Госпадам, бо выгналі яны мяне сёння, каб я не жыў у спадчыне Госпада, кажучы: “Ідзі, служы чужым багам”.