Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 5:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, – гаворыць спаралізаванаму: “Кажу табе, падыміся, вазьмі ложак свой ды ідзі да дому свайго”».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — сказаў Ён спараліжаванаму. — «Кажу табе: устань і, узяўшы ложак твой, ідзі ў дом твой».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - сказаў Ён паралізаванаму: табе кажу: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 5:24
26 Крыжаваныя спасылкі  

На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. «Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці.


Такім чынам, убачыў я ў начным бачанні: і вось, як быццам Сын Чалавечы прыйшоў на аблоках нябесных, і падышоў аж да Спрадвечнага, і паставілі Яго перад абліччам Яго;


І прыйшоў Ісус у межы Цэзарэі Піліпавай, і спытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «За каго лічаць людзі Мяне, Сына Чалавечага?»


Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе анёлы разам з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.


Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Аднак кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Магутнасці і прыходзіць на аблоках нябесных».


Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.


І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.


Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу даравання грахоў, – гаворыць тады спаралізаванаму: “Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой”».


І Ісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны». І зараз жа праказа сышла з яго.


І вось, мужчыны прынеслі чалавека, які быў спаралізаваны, на ложку і стараліся ўнесці яго і пакласці перад Ісусам.


Што лягчэй сказаць: “Даруюцца табе грахі твае”, або: “Устань і хадзі?”


І падышоў і дакрануўся да труны; а тыя, што неслі, спыніліся. І гаворыць: «Юнача, кажу табе, устань!»


А Ён, узяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!»


І, калі Ён гэта сказаў, усклікнуў моцным голасам: «Лазар, выйдзі вон!»


як Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў ім жыццё вечнае.


І ніхто не ўзышоў на неба, толькі Той, Хто сышоў з неба, – Сын Чалавечы, Які ёсць у небе.


ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён – Сын Чалавечы.


сказаў моцным голасам: «Стань проста на ногі твае!» І той падскочыў і стаў хадзіць.


Бог узвысіў Яго правіцай Сваёй як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю навяртанне ды адпушчэнне грахоў.


І гаворыць яму Пётра: «Энэй, Ісус Хрыстос цябе аздараўляе; падыміся і засцялі сабе». І ён адразу ўстаў.


І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся, і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.


і паміж сямі светачаў залатых Кагосьці, быццам Сына Чалавечага; Ён апрануты ў доўгія шаты і падперазаны пад грудзі залатым поясам;