Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 9:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу даравання грахоў, – гаворыць тады спаралізаванаму: “Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, - тады кажа паралізаванаму: устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі дахаты.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 9:6
24 Крыжаваныя спасылкі  

Я, Я — Той Самы, Які нішчу правіннасці твае адносна Мяне і не ўспомню грахоў тваіх.


Які Бог падобны да Цябе, Які прабачае правіннасць і не абвінавачвае ў злачынстве астатак спадчыны Сваёй? Не трывае Ён навекі ў абурэнні Сваім, бо спагадны ў міласэрнасці Сваёй.


І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.


І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя – гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе галаву прыхіліць».


І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: «Не бойся, сыне, даруюцца табе твае грахі».


Бо што лягчэй сказаць: “Даруюцца грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?


І той падняўся і пайшоў у дом свой.


Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, – гаворыць спаралізаванаму:


«Што Ён кажа? Блюзніць! Хто можа дараваць грахі, калі не Сам Бог?»


І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: «Хто Ён, што блюзніць? Хто можа грахі дараваць, апрача аднаго Бога?»


і Я даю ім жыццё вечнае, і не прападуць вечна, і ніхто не вырве іх з Маёй рукі.


як Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў ім жыццё вечнае.


ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён – Сын Чалавечы.


Кажа яму Ісус: «Падыміся, вазьмі ложак свой і хадзі».


Бог узвысіў Яго правіцай Сваёй як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю навяртанне ды адпушчэнне грахоў.


І гаворыць яму Пётра: «Энэй, Ісус Хрыстос цябе аздараўляе; падыміся і засцялі сабе». І ён адразу ўстаў.


Каму вы даруеце, таму і я; бо і я, калі каму што дараваў, дык дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста,


Дык мы замест Хрыста пасланы, як бы Сам Бог просіць праз нас: за Хрыста просім, пагадзіцеся з Богам!


Будзьце ж між сабой спагаднымі, міласэрнымі, даруйце адны адным, як і Бог дараваў вам у Хрысце.


церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як Хрыстос дараваў вам, так і вы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы