Падобнае таксама Валадарства Нябеснае да нерату, што быў закінуты ў мора ды сабраў рыбу ўсялякага роду.
ЛУКАША 5:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зебядзеевых, таварышаў Сімона. І гаворыць Ісус Сімону: «Не бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш». Біблія (пераклад А.Бокуна) таксама і Якуба і Яна, сыноў Заўдыя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) таксама і Якава і Яна; сыноў Зевядзеевых, якія былі супольнікамі Сымону. І сказаў Сымону Ісус: ня бойся; ад сёньня будзеш лавіць людзей. |
Падобнае таксама Валадарства Нябеснае да нерату, што быў закінуты ў мора ды сабраў рыбу ўсялякага роду.
Тады падышла да Яго маці сыноў Зебядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і просячы нечага ў Яго.
І, ідучы далей адтуль, Ён убачыў двух іншых братоў, Якуба Зебядзеева і Яна, брата яго, якія ў чоўне з бацькам сваім, Зебядзеем, правілі сеткі, і паклікаў іх.
Дык далі знак таварышам, якія былі ў другой лодцы, каб яны прыйшлі і дапамаглі ім. Дык прыйшлі і запоўнілі абедзве лодкі так, што ледзь не танулі.
Сімона, якога пераназваў Пётрам, і Андрэя, брата яго, Якуба і Яна, Піліпа і Баўтрамея,
Былі разам Сімон Пётра і Тамаш, званы Блізнюк, Натанаэль, які быў з Каны Галілейскай, і сыны Зебядзея, і два іншых з вучняў Яго.
і напоўнены былі яны ўсе Духам Святым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі так, як ім Дух даваў прамаўляць.
Што да Ціта, дык ён – мой таварыш і для вас памочнік; а браты нашы – пасланцы цэркваў, слава Хрыста.