ЛІКІ 34:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ад якой павядзіце мяжу да ўваходу ў Эмат і далей, да межаў Сэдада. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ад гары Гор павядзіце [мяжу] да ўваходу ў Хамат і далей, да мяжы Цэдаду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада; |
Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
Ён вярнуў межы Ізраэля ад уваходу ў Эмат і аж да мора Арабы па слове Госпада, Бога Ізраэля, якое сказаў Ён праз паслугача Свайго Ёну, сына Амаці, прарока, які быў з Гет-Хефэра.
Так сабраў Давід увесь Ізраэль ад Сігора егіпецкага аж да ўваходу ў Эмат, каб прывезці каўчэг Божы з Карыят-Ярыма.
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Але войска халдэйскае пагналася за імі і дагнала Сэдэцыю ў лагчыне Ерыхона. І, схапіўшы, прывялі ў Рэблу, што ў зямлі Эмат, да Набукаданосара, цара Бабілона, і той абвясціў на яго прысуд.
“Вось жа, Я ўзбуджу супраць вас, доме Ізраэля, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — народ; і ён будзе прыціскаць вас ад уваходу ў Эмат аж да ручая Арабы”.
ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.