Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 13:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 ці глеба ўрадлівая, ці пустая, лясістая, ці без дрэў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». А быў час, калі ўжо можна было есці ранні вінаград.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 І яны пайшлі, і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэхоб каля ўваходу ў Хамат.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 і якая зямля, ці тлустая яна, ці пустая? ці ёсьць на ёй дрэвы, ці няма? будзьце адважныя і вазьмеце ад пладоў зямлі. І было гэта ў пару пасьпяваньня вінаграду.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 13:21
15 Крыжаваныя спасылкі  

Адтуль выбраўшыся, прыбылі ў пустыню Сін, або Кадэс.


У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.


бо вы зняважылі Мяне ў пустыні Сін у час бунту супольнасці, бо не пажадалі аб’явіць святасці Маёй перад імі на водах». Гэта вада Мэрыбы каля Кадэса ў пустыні Сін.


Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.


і зямля Гібла, і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баалгада, што ля падножжа гары Гэрмон, аж да ўваходу ў Эмат,


Ідзіце ў Хальнэ і паглядзіце, а адсюль ідзіце ў Эмат вялікі, ды зайдзіце ў Гет Філістынскі. Ці ж вашы лепшыя за гэтыя валадарствы або ці абшырнейшыя абсягі вашы за іх абсягі?


А пачуў цар Эмата Той, што Давід перамог усё войска Ададэзэра,


Бо зграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраэля пры водах Мэрыбы каля Кадэса, на пустыні Сін, бо не ўшанавалі святасці Маёй сярод сыноў Ізраэля.


Яны выйшлі, і скіраваліся ў горы, і дайшлі аж да даліны Нэгэлескал, і агледзелі зямлю.


Адносна Дамаска. «Сорамам пакрыліся Эмат і Арпад, бо пачулі яны вестку ліхую, і трывожацца яны, як мора неспакойнае, якое супакоіцца не можа.


І схапілі цара, і завялі яго ў Рэблу ў зямлі Эмат да цара Бабілона; і той выдаў на яго прысуд.


Сэдаду, Бэрот, Сабарым, што знаходзяцца між межамі Дамаска і мяжой Эмата аж да Асарэнона, што знаходзіцца ля мяжы Аўрана.


ад якой павядзіце мяжу да ўваходу ў Эмат і далей, да межаў Сэдада.


бо зусім ніхто не мог ім дапамагчы, таму што яны далёка жылі ад Сідона, а да таго не мелі ніякіх адносін і спраў з Сірыяй. Горад жа быў у даліне Бэт-Рэхоб; і яны, адбудаваўшы яго нанова, пасяліліся ў ім,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы