Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЛІКІ 34 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Лікі 34

1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

2 «Загадай сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаан, вось зямля, якая будзе вам у спадчыну, зямля Ханаан у межах ейных.

3 Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.

4 І зьверне мяжа вашая на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і пойдзе праз Сін на поў­дзень да Кадэш-Барнэа, і пойдзе да Хацар-Адару, і дойдзе да Ацмону.

5 Ад Ацмону паверне [мяжа] да ручаю Эгіпецкага і спыніцца на беразе мора.

6 Вашай мяжой заходняй будзе для вас Мора Вялікае, гэта будзе ваша мяжа заходняя.

7 На поўначы будзе ў вас мяжа ад Мора Вялікага пачынаючы і аж да гары Гор,

8 і ад гары Гор павядзіце [мяжу] да ўваходу ў Хамат і далей, да мяжы Цэдаду.

9 І пойдзе мяжа да Зіфрону, і дойдзе да Гацар-Энану. Гэта будзе для вас мяжа паўночная.

10 Усходнюю мяжу правядзіце ад Гацар-Энану да Шэфамы,

11 і ад Шэфамы пойдзе мяжа да Рыўлі на ўсход да Аіну, і зыйдзе мяжа далей, і прой­дзе праз горы на ўсход ад мора Кінэрэт,

12 і зыйдзе мяжа ўздоўж Ярдану, і спыніцца пры Моры Салёным. Гэта будзе зямля вашая з межамі сваімі наўкола”».

13 І загадаў Майсей сынам Ізраіля, кажучы: «Вось зямля, якую маеце падзяліць жэрабям і якую загадаў ГОСПАД даць дзевяці пакаленьням і палове пакаленьня.

14 Бо пакаленьне сыноў Рубэна паводле дамоў бацькоў сваіх, і пакаленьне сыноў Гада паводле дамоў бацькоў сваіх, і палова пакаленьня Манасы атрымалі спадчыну сваю.

15 Гэтыя два пакаленьні і палова пакаленьня ўзялі спадчыну сваю з таго боку Ярдану насупраць Ерыхону на ўсход».

16 І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

17 «Гэта імёны людзей, якія падзеляць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна.

18 І возьмеце па адным князі з кожнага пакаленьня, каб падзяліць зямлю на ўласнасьць.

19 Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны,

20 з пакаленьня сыноў Сымона — Шэмюэль, сын Амігуда,

21 з пакаленьня Бэн’яміна — Элідад, сын Кісьлёна,

22 з пакаленьня сыноў Дана — Букі, сын Ёглі,

23 з сыноў Язэпа, з пакаленьня сыноў Манасы — Ханіэль, сын Эфода,

24 з пакаленьня сыноў Эфраіма — Кэмуэль, сын Шыфтана,

25 з пакаленьня сыноў Завулёна — Эліцафан, сын Парнаха,

26 з пакаленьня сыноў Ісахара — Пальтыэль, сын Азана,

27 з пакаленьня сыноў Асэра — Эхігуд, сын Шэломіі,

28 з пакаленьня сыноў Нэфталі — Пэдагель, сын Амігуда».

29 Гэта тыя, якім загадаў ГОСПАД падзяліць зямлю Ханаан між сыноў Ізраіля.

Сачыце за намі:



Аб'явы