ЕРАМІІ 39:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)5 Але войска халдэйскае пагналася за імі і дагнала Сэдэцыю ў лагчыне Ерыхона. І, схапіўшы, прывялі ў Рэблу, што ў зямлі Эмат, да Набукаданосара, цара Бабілона, і той абвясціў на яго прысуд. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)5 І пагналася войска Халдэйскае за імі, і дагнала Сэдэкію ў стэпе Ерыхонскім. І ўзялі яго, і прывялі яго да Навухаданосара, валадара Бабілонскага, у Рыўлю ў зямлі Хамат, і ён прамовіў на яго прысуд [свой]. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)5 Але войска Халдэйскае пагналася за імі; і дагналі Сэдэкію на раўнінах Ерыхонскіх; і ўзялі яго і завялі да Навухаданосара, цара Вавілонскага, у Рыўлу, у зямлю Эмат, дзе ён учыніў суд над ім. Глядзіце раздзел |
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.