І калі купцы мадыянскія ішлі паўз іх, яны выцягнулі Язэпа са студні і прадалі яго ізмаэльцам за дваццаць срэбранікаў, а тыя павялі яго ў Егіпет.
ЛІКІ 25:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Імя ж таго ізраэльца мужчыны, забітага разам з мадыянкай, было Замры, сын Салу, князь з роду і пакалення Сімяона; Біблія (пераклад А.Бокуна) А імя таго мужчыны Ізраільцяніна, забітага разам з Мадыянкай, [было] Зімры, сын Салю, князь дому бацькоў [калена] Сымона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Імя забітага Ізраільцяніна, які забіты з Мадыяніцянкаю, было Зімры, сын Салу, правадыр пакаленьня Сымонавага; |
І калі купцы мадыянскія ішлі паўз іх, яны выцягнулі Язэпа са студні і прадалі яго ізмаэльцам за дваццаць срэбранікаў, а тыя павялі яго ў Егіпет.
І, калі выйшлі яны з Мадыяна, то прыбылі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парана, і прыйшлі ў Егіпет да фараона, цара Егіпецкага, які даў ім дом, яду і выдзеліў зямлю.
Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі;
Хай будзе страх Госпадаў з вамі і разважна ўсё рабіце; бо няма ў Госпада, Бога нашага, нясправядлівасці, ані ўвагі на асобы, ані хцівасці да падарункаў».
і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”».
а забітая жанчына мадыянка называлася Казбі, была яна дачкой Сура, кіраўніка аднаго з пакаленняў мадыянскіх.
Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх — дваццаць дзве тысячы дзвесце.
з пакалення Сімяона дванаццаць тысяч, з пакалення Леві дванаццаць тысяч, з пакалення Ісахара дванаццаць тысяч,