сказаў Давід габаонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчыну Госпада?»
ЛІКІ 25:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і хай будзе гэта яму і нашчадкам яго запаветам вечнага святарства, бо ўзраўнаваў ён за Бога свайго і адкупіў злачынства сыноў Ізраэля”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе гэта яму і насеньню ягонаму запавет вечнага сьвятарства за тое, што ён рупіўся пра Бога свайго і перамольваў за сыноў Ізраіля». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і будзе ён яму і нашчадкам ягоным пасьля яго запаветам сьвятарства вечнага, за тое, што ён паказаў руплівасьць за Бога свайго і заступіўся за сыноў Ізраілевых. |
сказаў Давід габаонцам: «Што я павінен вам зрабіць? І чым вас уласкавіць, каб вы дабраславілі спадчыну Госпада?»
А ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мечам, і застаўся я адзін, і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
Ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, развалілі ахвярнікі Твае і мечам пазабівалі прарокаў Тваіх: і застаўся я адзін, але і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
І выгнаў Саламон Абіятара, каб не быў ён святаром Госпадавым, так што споўнілася слова Госпадава, якое Ён сказаў аб доме Гэлі ў Сіло.
Памятай, Госпадзе, Божа мой, аб тых, што паганяць святарства і запавет святарскі і левіцкі!
і ўскладзі на іх мітры, і хай будуць яны Мне святарамі па законе навекі. Пасля напоўні рукі Аарона і сыноў яго,
І назаўтра прамовіў Майсей да народа: «Зграшылі вы найвялікшым грахом; я пайду да Госпада, можа, змагу як-небудзь перапрасіць Яго за вашае злачынства».
і намасці іх, як намасціў іх бацьку, каб служылі яны Мне святарамі, і намашчэнне іх будзе ім у вечнае святарства ў іх пакаленнях».
Вы ж будзеце называцца святарамі Госпада, зваць вас будуць слугамі Бога нашага. Скарыстайцеся з магутнасці народаў, і будзеце ганарыцца славай іх.
І святарам-левітам не забракуе мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленні, паліць ахвяры з ежы і прыносіць ахвяру ва ўсе дні”.
Як незлічоныя ёсць зоркі нябесныя і як без ліку пяску марскога, так Я памножу патомства паслугача Майго Давіда і паслугачоў Маіх, левітаў”.
Той складзе аднаго ў ахвяру за грэх, другога ў ахвяру цэласпалення, і такім чынам ачысціць яго святар перад Госпадам, і будзе ён ачышчаны ад выцёкаў семя свайго.
А вы сышлі з дарогі, і надта многіх адвярнулі ад закону; парушылі вы запавет з Левіем, — кажа Госпад Магуццяў, —
Сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу і, узяўшы агню з ахвярніка, ускладзі кадзіла зверху, паспяшаючы жвава да народа, каб ачысціць яго, бо ўзгарэўся ўжо гнеў Госпада і кара лютуе».
Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да грамады, якую ўжо вынішчала кара, ён прынёс кадзіла і ачысціў народ;
Імя ж таго ізраэльца мужчыны, забітага разам з мадыянкай, было Замры, сын Салу, князь з роду і пакалення Сімяона;
Дзеля гэтага Ён павінен быў ва ўсім упадобніцца братам, каб стацца міласэрным і верным Першасвятаром у Бога, каб ачысціць грахі народа,
Калі б дасканаласць дасягальнай была праз святарства левітаў, бо народ атрымаў закон ад яго, то нашто было ўстанаўляць яшчэ іншага святара на ўзор Мэльхісэдэха, а не на ўзор Аарона называцца?
І сыны Ізраэля не змаглі ўстаяць перад ворагамі сваімі, і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад праклён; не буду Я больш з вамі, пакуль не вынішчыце з сябе праклятага.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
Але вы – выбранае племя, валадарнае святарства, святы народ, люд набыты, каб абвяшчалі дасканаласці Таго, Хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае святло Сваё;
Ён ёсць уміласціўленне за грахі нашы, ды не толькі за грахі нашы, але і ўсяго свету.
і зрабіў нас царамі і святарамі Богу і Айцу Свайму, Яму слава і валадарства на векі вечныя. Амін.
Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.