Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
ЗАХАРЫІ 14:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І станецца: тыя з народаў зямлі, якія не пойдуць у Ерузалім, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, будуць пазбаўлены дажджу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, калі хто ня ўзыйдзе разам з сем’ямі зямлі ў Ерусалім, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, на таго ня будзе ісьці дождж. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе: калі якое зь плямёнаў зямных ня пойдзе ў Ерусалім на пакланеньне Цару, Госпаду Саваофу, дык ня будзе дажджу ў іх. |
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле сваяцтва і народаў сваіх. Ад іх распаўсюдзіліся народы на зямлі па патопе.
Я буду дабраслаўляць тых, якія будуць цябе дабраслаўляць, а тых, якія цябе будуць праклінаць, Я пракляну, і ў табе будуць дабраславёныя ўсе народы зямлі».
І будзе патомства тваё, як пыл зямлі, і ты распаўсюдзішся на захад і на ўсход, на поўнач і на поўдзень. У табе і ў нашчадках тваіх усе пакаленні зямлі будуць дабраславёныя.
І сказаў прарок Ілля Тэсбіт з Тэсбы ў Галаадзе Ахабу: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, перад Якім я стаю. У гэтыя гады не будзе ані расы, ані дажджу, пакуль я не скажу!»
Калі неба замкнецца і не будзе дажджу з-за грахоў іх і калі яны будуць маліцца ў гэтым месцы і прызываць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх дзеля кары,
Калі зачыніцца неба і не будзе дажджу дзеля грахоў народа ды калі яны будуць прасіць Цябе ў гэтым месцы, і будуць прызываць імя Тваё, і адвернуцца ад грахоў сваіх, калі іх упакорыш, —
Калі зачыню неба, і не будзе дажджу, і калі загадаю, прыкажу саранчы нішчыць палі ды пашлю пошасць на народ Мой,
У той час будзе складзена ахвяра Госпаду Магуццяў народам рослым і бліскучым, народам страшным раней і цяпер, народам дужым і пераможным, хто падаўляе, рэкі якога раздзяляюць зямлю, да месца імя Госпада Магуццяў, да гары Сіён.
Прысягнуў Я Самім Сабою: з вуснаў Маіх выйшла справядлівасць, слова, якое не вернецца; бо перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».
Народ бо і царства, якія не служылі б табе, прападуць, а народы будуць вынішчаны дашчэнту.
Вылі гнеў Свой на народы, якія не прызнаюць Цябе, і на плямёны, якія не прызываюць імя Твайго, бо праглынулі яны Якуба і з’елі яго, і спустошылі выганы яго».
Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».
Магнаты іх пасылаюць слуг сваіх па ваду; прыходзяць яны да вадаёмаў і не знаходзяць вады. Прыносяць яны назад збаны свае пустыя; асаромленыя і збянтэжаныя, і закрываюць галовы сабе.
З прычыны запусцення зямлі, бо не падае дождж на зямлю, сумныя земляробы, пакрылі свае галовы.
“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.
А ўсе, што застануцца з усіх народаў, якія ваявалі супраць Ерузаліма, з году ў год будуць паломнічаць, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, і святкаваць свята палатак.
І Госпад будзе валадаром над усёй зямлёй: у той дзень Госпад адзіны будзе і адзінае будзе імя Яго.
бо разгневаецца Госпад на вас, і зачыніць Ён неба, і не будзе падаць дождж, і зямля не дасць плода свайго, і згінеце вы хутка на найлепшай зямлі, якую мае даць вам Госпад.
Ілля быў чалавекам, падобным да нас, але малітваю маліўся, каб не было дажджу, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсць месяцаў.
Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не ішоў дождж у час іх праракавання, ды маюць уладу над водамі замяніць іх у кроў, і пляжыць зямлю ўсякай напасцю, калі толькі захочуць.