Наслаў на іх полымя гневу Свайго; раз’ятранасць, пагрозлівасць і прыцясненне — насланне ліхіх анёлаў.
ЕРАМІІ 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго апраніцеся ў зрэбніцу, падыміце лямант і галашэнне, бо не адвярнулася ад нас лютасць гневу Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага апраніце зрэбніцу, лямантуйце і галасіце, бо не адвярнулася ад вас ярасьць гневу ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму аперажэцеся вярэтаю, плачце і галасеце, бо лютасьць гневу Гасподняга не адвернецца ад нас. |
Наслаў на іх полымя гневу Свайго; раз’ятранасць, пагрозлівасць і прыцясненне — насланне ліхіх анёлаў.
Або скурчыцеся паміж палонных, або пападаеце паміж забітых. Па гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, але рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;
Аслупянейце, пустыя; бойцеся, здавераныя ў сабе! Распраніцеся і станьце голымі, аперазайце клубы вашы.
Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на народ Яго, і выцягнуў руку Сваю супраць яго, і ўдарыў яго, аж задрыжалі горы, і трупы іх, як гной, запоўнілі плошчы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, і рука Яго далей выцягнута.
сірыйцаў ад усходу, а філістынцаў з захаду, якія жэрлі Ізраэль поўнай пашчай. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго і рука Яго ўсё яшчэ выцягнута.
Таму Госпад не пашкадуе яго юнакоў, ані злітуецца над яго сіротамі і ўдовамі; бо кожны — бязбожны і ліхі, і кожныя вусны гавораць глупства. Па ўсім гэтым не спыніўся гнеў Яго, а рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і разам яны — супраць Юдэі. Па гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, але рука Яго аж дагэтуль выцягнута.
Падыміце лямант, пастыры, і галасіце! Качайцеся вы ў пыле, правадыры статку, бо вось, споўніліся дні вашы для зарэзу і для раскідання вашага, і вы ўпадзеце, як тлустыя авечкі.
Не спыніцца абурэнне гневу Госпадава, пакуль Ён не здзейсніць і не споўніць намераў сэрца Свайго. У апошнія дні зразумееце гэта.
Мааб асаромлены, бо пераможаны, крычыце і галасіце, і паведамце ў Арноне, што знішчаны Мааб.
Дачка народа Майго, апраніся ў зрэбніцу ды качайся ў попеле; учыні сабе жалобу, горкі плач, як па сыне адзіным, бо знянацку нападзе на нас нішчыцель.
О вы ўсе, што ідзяце дарогаю, прыгледзьцеся і пабачце, ці ёсць пакута, як мая пакута, якую прыгатаваў мне, якою прыціснуў мяне Госпад у дзень, калі ўзгарэўся гнеў Яго.
Крычы і галасі, сын чалавечы, бо ён накіраваны супраць народа Майго, супраць усіх князёў Ізраэля, якія выведзены на меч разам з Маім народам. Таму ўдар сябе ў сцягно,
Перапаяшыцеся ды плачце, святары, галасіце, слугі ахвярніка. Увайдзіце, апраніцеся ў зрэбніцу, слугі Бога майго, бо знікла з дома Бога вашага ахвяра хлебная і вадкая.
І замяню святы вашы ў жалобу, а ўсе спевы вашы — у плач; і надзену на ўсе сцёгны вашы зрэбніцу, а на ўсе галовы — лысіну, ды пакладу яе, як жалобу па адзіным сыне, а апошнія дні — як горкі дзень».
Вырывай валасы свае і абстрыжыся, сумуючы па дзецях, суцяшэнні сваім; павяліч лысіну сваю, як у арла, бо павялі іх у няволю далёка ад цябе!
і сказаў Ён Майсею: «Збяры ўсіх кіраўнікоў народа і павесь іх на шыбеніцах перад Госпадам на сонцы, каб адвярнуўся гнеў Мой ад Ізраэля».