І фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісці ў зямлю сваю?» І ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусці мяне».
ЕРАМІІ 2:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што вы за пакаленне? Вы бачыце слова Госпада: ці ж Я зрабіўся пустыняй для Ізраэля або зямлёй цемры? Дык чаму народ Мой кажа: “Мы аддзяліліся! Не прыйдзем ужо болей да Цябе!” Біблія (пераклад А.Бокуна) Што вы за пакаленьне? Даведайцеся слова ГОСПАДА. Ці ж Я быў пустыняй для Ізраіля або зямлёй цемры? Дзеля чаго кажа народ Мой: “Мы вызваліліся! Ня прыйдзем больш да Цябе!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) О, родзе! уважце вы слову Гасподняму; ці быў Я пустэльняю дому Ізраілеваму? ці быў Я краінаю змроку? Навошта ж народ Мой кажа: мы самыя сабе гаспадары; мы ўжо ня прыйдзем да Цябе? |
І фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісці ў зямлю сваю?» І ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусці мяне».
Адказаў яму Азарыя, першасвятар з племя Садока, кажучы: «Калі пачалі прыносіць дары ў дом Госпадаў, мы елі, і наядаліся, і многа заставалася, таму што Госпад дабраславіў Свой народ; а вялікія запасы, якія бачыш, — гэта з астаткаў».
каб, наеўшыся, не быў я спакушаны адрачэннем і не сказаў: «Хто гэта — Госпад?», або, беднасцю прымушаны, каб не краў я і каб не лгаў я імем Бога майго.
Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
Здаўна зламала ты ярмо тваё, парвала путы твае ды сказала: “Не буду служыць!” На кожным бо ўзгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным ты клалася, як блудніца.
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
Дык пайду я да людзей заможных ды скажу ім, яны бо ведаюць шлях Госпада і прысуд Бога свайго”». Але яны таксама паламалі ярмо, парвалі путы.
Дзеля таго нішчыць іх леў з лесу, воўк пустыні выгубляе іх, пантэра будзе цікаваць каля гарадоў іх, кожны, хто выйдзе з іх, будзе разарваны, бо павялічыліся грахі іх, узмацніліся іх адступніцтвы.
каб захапіць дом Ізраэля ў сэрцы яго, у якім адышлі ад Мяне з прычыны ўсіх сваіх ідалаў”.
На выганах сваіх былі накормлены, а наеўшыся, паднялі сэрца сваё, і таму забыліся пра Мяне.
Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.
Голас Госпада прызывае горад — і той мудры, хто баіцца імя Твайго: «Слухайце, пакаленні і грамада горада!
Вы ўжо насыціліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо валадарыце. О, каб вы сапраўды валадарылі, ды каб і мы з вамі разам маглі валадарыць!
Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго, якая ацякае малаком і мёдам. Калі будзе ён есці і стане сыты і тлусты, то павернецца да чужых багоў; і будуць яны служыць ім, а Мною пагардзяць і знішчаць запавет Мой.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.