бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні сідонцаў, і Хамосу, богу Мааба, і Мэлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць справядлівасць перада Мною, і спаўняць загады Мае і прыказанні, як Давід, бацька яго.
ЕРАМІІ 2:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці народ змяніў сваіх багоў? А яны ж не багі насамрэч! Мой жа народ змяніў сваю славу на тое, што ніяк не дапамагае! Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці [нейкі] народ зьмяніў багоў? А яны зусім ня Бог! А народ Мой зьмяніў славу сваю на тое, што ня можа дапамагчы! Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці памяняў які-небудзь народ багоў сваіх, хоць яны і не багі? а Мой народ памяняў славу сваю на тое, што не дапамагае. |
бо яны пакінулі Мяне і пакланяліся Астарце, багіні сідонцаў, і Хамосу, богу Мааба, і Мэлькому, богу сыноў Амона, і не хадзілі шляхамі Маімі, каб чыніць справядлівасць перада Мною, і спаўняць загады Мае і прыказанні, як Давід, бацька яго.
Але анёл Госпадаў сказаў Іллі з Тэсбы: «Устань і выйдзі насустрач пасланцам цара Самарыі і скажы ім: “Ці ж няма Бога ў Ізраэлі, што вы ідзяце пытацца ў Бэльзэбула, бога Акарона?”
І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі.
і аддалі агню іх багоў, бо яны не былі багі, але творы рук чалавечых, дрэва і камень, дык іх паразбівалі.
Таму вось што кажа Госпад: «Спытайце ў народаў: ці хто чуў пра такія жахі, якія ўчыніла без меры дзяўчына Ізраэля?
Гэта кажа Госпад: «Што благога знайшлі ўва Мне бацькі вашы, што аддаліліся ад Мяне, пайшлі следам за марнасцю і самі сталі марнымі?
Святары не казалі: “Дзе ёсць Госпад?” І заканадаўцы не ведалі Мяне, і пастыры паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысць Баала і хадзілі за тым, што не дае дапамогі.
«Дзеля чаго змагу быць да цябе літасцівы? Дзеці твае пакінулі Мяне ды прысягнулі тым, якія не ёсць багамі. Насыціў Я іх, а яны чужаложылі, грамадою сцякаліся ў дом распусніцы.
каб захапіць дом Ізраэля ў сэрцы яго, у якім адышлі ад Мяне з прычыны ўсіх сваіх ідалаў”.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што вы больш бунтоўныя, чым пагане, што вас акружаюць, і не хадзілі паводле Маіх прыказанняў і законаў Маіх не выконвалі, і не трымаліся законаў народаў, што вас акружаюць, —
Бо хай усе народы ходзяць кожны ў імя бога свайго; а мы будзем хадзіць у імя Госпада, Бога нашага, ў векі вечныя і надалей.
нават славу незнішчальнага Бога замянілі на падобнасць вобразу знішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і гадаў.
Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.
Яны Мяне абурылі тым, хто не быў Богам, і раздражнілі марнасцю сваёй; і Я справакую іх тым, хто не ёсць народам, народам дурным раздражню іх.
Шчаслівы ты, Ізраэль, хто ж падобны табе? Народ, зберагаемы Госпадам, Ён — шчыт абароны тваёй і меч славы тваёй. Ворагі твае скараюцца перад табой, і ты будзеш таптаць іх каркі.
ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,
І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.