то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
ЕЗЭКІІЛЯ 23:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад Бог: “Будзеш ты піць келіх сястры сваёй, глыбокі і шырокі, будзеш ты ў пасмяянне і ганьбаванне, бо вельмі многа змяшчаецца ў ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа Госпад ГОСПАД: "Келіх сястры тваёй ты будзеш піць, глыбокі і шырокі, і станеш ты на насьмешку і на зьдзек, [бо] шмат зьмясьцілася [ў ім]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гаспаодзь Бог; ты будзеш піць чашу сястрынскую глыбокую і шырокую і падпадзеш пад асьмяяньне і ганьбу, па вялізарнай умяшчальнасьці яе. |
то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
Прабудзіся, прабудзіся, устань, Ерузалім, які піў з рукі Госпада келіх гневу Яго; выпіў ты чару слабасці, напіўся,
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
Напаіце яго, бо падняўся ён супраць Госпада, і хай паваліцца рукамі Мааб у ваніты свае і сам станецца пасмешышчам.
перш чым ганьба твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасмешышчам для дачок Сірыі і для ўсіх, хто кругом цябе жыве, для дачок філістынскіх, якія пагарджаюць табою.
Гэта кажа Госпад Бог: “За тое, што ты пляскаў рукамі і тупаў нагамі, і ўсцешыўся ад усяе душы з зямлі Ізраэля,
«Сын чалавечы, дзеля таго што Тыр сказаў Ерузаліму: “Ага”, была разбітая брама народаў; яна звярнулася да мяне, яна была багатая, а зараз спустошаная,
як цешыўся ты з прычыны таго, што спадчына дому Ізраэля была спустошана, гэтак Я зраблю і з табой: пустыняй станеш, гара Сэір і ўся Ідумея, і даведаюцца, што Я — Госпад”.
дзеля таго праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што вас спустошылі і вытапталі вас кругом, каб вы сталі ўласнасцю іншых народаў, каб сталі вы прыказкай і кпінамі для людзей;
І зраблю з цябе пустыню і ганьбу сярод народаў, што цябе акружаюць, на віду кожнага, хто праходзіць міма,
і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.
Звяртаюцца да таго, хто не дапаможа, сталіся, як лук падманны; падуць ад меча князі іх дзеля нястрыманасці языка свайго: такое пасмяянне з іх у зямлі Егіпецкай.
Не цешся з мяне, непрыяцелька мая, што я ўпаў, я ўстану; калі сяджу ў цемры, то Госпад — святло маё!
і будзеш страхоццем, і прыказкай, і пасмяяннем для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе Госпад.
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі знішчаны. І ўспомнены быў перад Богам вялікі Бабілон, і даў яму піць келіх віна лютасці гневу Яго.
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чары, у якой яна змешвала напой, змяшайце ёй удвая.