Усе мы памром, і мы — быццам вада, разлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць; аднак Бог не хоча загубіць душу, але, разважаючы, Ён думае аб тым, каб зусім не загінуў той, хто быў адкінуты.
ЕЗЭКІІЛЯ 18:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж воля Мая, каб загінуў бязбожнік, — кажа Госпад Бог, — і не тая, каб адвярнуўся ад дарогі сваёй ліхой і жыў? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы? |
Усе мы памром, і мы — быццам вада, разлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць; аднак Бог не хоча загубіць душу, але, разважаючы, Ён думае аб тым, каб зусім не загінуў той, хто быў адкінуты.
Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
Падабаюцца Госпаду тыя, што Яго шануюць, і тыя, што ўсклалі надзею на міласэрнасць Яго.
«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.
Скажы ім: “Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не хачу смерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад дарогі сваёй і жыў. Адвярніцеся, адвярніцеся ад дарог сваіх найгоршых; і чаму маеце прападаць, дом Ізраэля?”»
Як учыню табе, Эфраіме? Як пакінуць цябе, Ізраэлю? Ці ж учыню табе, як Адаме, ці зраблю цябе падобным да Себаіма? Уздрыгаецца на гэта сэрца Маё, і адначасова разгараецца літасць Мая.
Які Бог падобны да Цябе, Які прабачае правіннасць і не абвінавачвае ў злачынстве астатак спадчыны Сваёй? Не трывае Ён навекі ў абурэнні Сваім, бо спагадны ў міласэрнасці Сваёй.
Так кажу вам: будзе радасць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, што навяртаецца».
Трэба ж аднак радавацца і весяліцца, бо брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
Таму, хто не аказаў міласэрнасці, будзе суд без міласэрнасці, бо міласэрнасць вышэй за суд.
Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы ў адносінах да нас і не хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесці да навяртання.