Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 18:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Хіба Я хачу сьмерці беззаконьніка? кажа Гасподзь Бог. Ці ж не таго, каб ён адвярнуўся ад шляхоў сваіх і быў жывы?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Ці ж Я жаданьнем жадаю сьмерці бязбожніка, кажа Госпад ГОСПАД, ці каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Ці ж воля Мая, каб загінуў бязбожнік, — кажа Госпад Бог, — і не тая, каб адвярнуўся ад дарогі сваёй ліхой і жыў?

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 18:23
18 Крыжаваныя спасылкі  

Скажы ім: жыву Я, кажа Гасподзь Бог: не хачу сьмерці грэшніка, а каб грэшнік адвярнуўся ад шляху свайго і жывы быў. Адвярнецеся, адвярнецеся ад ліхіх шляхоў вашых; і навошта паміраць вам, доме Ізраілеў?


Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны.


Не марудзіць Гасподзь з выкананьнем абяцаньня, як некаторыя лічаць гэта марудлівасьцю; а доўга трывае нас, ня хочучы, каб хто загінуў, а каб усе прыйшлі да каяньня.


Бо Я не хачу сьмерці таму, хто памірае, кажа Гасподзь Бог; а навярнецеся - і жывеце!


а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся.


Так, кажу вам, бывае радасьць у анёлаў Божых і за аднаго грэшніка, які каецца.


Хто Бог, як Ты, Які выбачаеш беззаконьне і не залічваеш злачынствы астатку спадчыны Тваёй? ня вечна гневаецца Ён, бо любіць літаваць.


Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая!


Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом.


Бо Ён не па волі сэрца Свайго карае і засмучае сыноў чалавечых.


Ці не дарагі ў Мяне сын Яфрэм? ці ня любае дзіця? бо, як толькі загавару пра яго, заўсёды зь любоўю ўспамінаю пра яго; нутроба Мая абураецца за яго; умілажалюся зь яго, кажа Гасподзь.


Усеўладца! мы не дасягаем Яго. Ён вялікі сілаю і поўніцаю правасудзьдзя. Ён ні на кога не гняце.


Мы памром і будзем, як вада, вылітая на зямлю, якую нельга сабраць; але Бог ня хоча загубіць душу і думае, як бы не адкінуць ад Сябе і адкінутага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы