Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
ДРУГІ ЗАКОН 28:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Заручышся з жонкай, а другі будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але не будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не збярэш пладоў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Заручышся з жонкай, а іншы мужчына будзе спаць з ёй. Пабудуеш дом, але ня будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З жонкаю заручышся, і іншы будзе спаць зь ёю; дом пабудуеш, і ня жыцьмеш у ім; вінаграднік пасадзіш і ня будзеш карыстацца ім. |
Таму вось што кажа Госпад: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая выйдзе з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і перадам іх блізкаму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на віду сонца гэтага.
Прысягнуў Госпад правіцай сваёю, ды рукой Магутнасці сваёй: «Не дам больш пшаніцы тваёй на ежу непрыяцелям тваім, і не будуць піць сыны чужынца віна твайго, над якім ты працаваў.
Пасеялі пшаніцу, а зжалі церні, працавалі, ды ім гэта не прыдасца; вы асароміцеся дзеля пладоў сваіх з прычыны бушавання гневу Госпада!
І пяройдуць дамы іх да іншых, падобна як палі і жонкі, бо выцягну Я руку Сваю на жыхароў зямлі, — кажа Госпад. —
Дзеля таго жонак іх Я аддам чужаземцам, палі іх — заваёўнікам, бо ад найменшага да найбольшага ўсе яны дбаюць пра карысць; ад прарока да святара ўсе дапускаюцца падману.
Пракляцце і хлусня, забойства і крадзеж, і чужаложства распаўсюдзілася лішне, кроў памнажае кроў.
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Ты будзеш сеяць і не пажнеш, будзеш выціскаць аліву і не намажашся алеем, будзеш выціскаць вінаград і не будзеш піць віна.
Хоць бы дрэва фігавае не расцвіло, і вінаграднікі не далі плоду, і падмануў плод аліўкавых дрэў, ды палі не далі ежы; хоць бы знікла ў аўчарні жывёла, і быдла ў хлявах,
І стане маёмасць іх здабычай, і дамы іх — пустыняй; і пабудуюць яны дамы — і жыць у іх не будуць, і завядуць вінаграднікі — і піць віна з іх не будуць».
Вол твой будзе забіты на вачах у цябе, і не пакаштуеш яго. Асёл твой будзе забраны перад абліччам тваім і не вернецца да цябе; авечкі твае будуць аддадзены ворагам тваім, і не будзе каму дапамагчы табе.