Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПЛАЧ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Спадчына наша прыпала чужынцам, чужаземцам — дамы нашы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Спадчына нашая перададзеная чужым, дамы нашыя — чужынцам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў;

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 5:2
13 Крыжаваныя спасылкі  

Хай ліхвяр захопіць усю маёмасць яго, і хай чужынцы разрабуюць [плён] працы яго.


Зямля ваша спустошана, гарады вашы агнём папалены: чужынцы топчуць палеткі вашы на вачах вашых; і апусцела, як па знішчэнні варожым.


і пасвіцца будуць ягняты ў сваёй чарадзе, як на сваім выгане, і чужыя будуць харчавацца на руінах багатых.


На кароткі час успадкаемілі яны народ Твой святы, ворагі нашы патапталі святыню Тваю.


І пакінеш ты спадчыну тваю, якую даў Я табе; і ўчыню, каб служыў ты ворагам сваім, у зямлі, якой не ведаеш, бо вы распалілі агонь у сэрцы Маім, і будзе ён гарэць вечна».


І пяройдуць дамы іх да іншых, падобна як палі і жонкі, бо выцягну Я руку Сваю на жыхароў зямлі, — кажа Госпад. —


І аддам гэта ў рукі чужынцаў на рабунак і мясцовым бязбожнікам на рабаванне, і яны апаганяць гэта.


І Я прывяду найгоршыя з плямёнаў, і зоймуць яны дамы іх; і спыню пыхлівасць магнатаў, і зоймуць яны святыні іх.


Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.


Праглынуты Ізраэль, і цяпер між народамі стаўся ён, як нячыстая пасудзіна.


І стане маёмасць іх здабычай, і дамы іх — пустыняй; і пабудуюць яны дамы — і жыць у іх не будуць, і завядуць вінаграднікі — і піць віна з іх не будуць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы