А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
ДРУГІ ЗАКОН 28:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У поўдзень будзеш хадзіць навобмацак, як сляпы звычайна навобмацак ходзіць у поцемках, і не выпрастаеш шляхоў сваіх. Увесь час будзеш прыгнечаны і рабаваны, і не будзеш мець таго, хто б вызваліў цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Апоўдні будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і на ўсіх шляхах тваіх ня будзеш мець посьпеху. І будзеш ты крыўджаны і рабаваны ўсе дні, і [ніхто] ня будзе ратаваць цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ты хадзіцьмеш навобмацак апалудні, як сьляпы навобмацак ходзіць поначы, і ня мецьмеш посьпеху на дарогах тваіх, і будуць уціскаць і крыўдзіць цябе штодня, і ніхто не абароніць цябе. |
А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
І плады яе памнажаюцца для цароў, якіх ты паставіў над намі дзеля нашых грахоў, і яны валодаюць целамі нашымі і жывёлай нашай па сваёй волі, і мы знаходзімся ў вялікім прыгнёце.
Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.
Тады сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю ў неба, і станецца цемра на зямлі Егіпецкай, такая густая, што можна будзе дакрануцца да цемры».
Як сляпыя, вобмацкам шукаем сцяну і, як бы без вачэй, ідзём усляпую; спатыкаемся апоўдні, быццам на змярканні, сярод здаровых — быццам мёртвыя.
Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”
Цягаліся на плошчах, як сляпыя, крывёй спаганеныя так, што не мог ніхто дакрануцца да шатаў іх.
«І буду Я мучыць людзей, і будуць яны хадзіць, як сляпыя, бо зграшылі супраць Госпада; і будзе размецена кроў іх, як пыл, і цела іх — як гной».
Вазьмі іх з сабой, і ачысціся разам з імі, і заплаці за іх, каб яны абстрыглі галовы, і тады ўсе даведаюцца, што тое, што пра цябе пачулі, – няпраўда, але што ты жывеш, захоўваючы закон.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.
І яны вынішчалі і страшна ўціскалі ўсе васемнаццаць гадоў сыноў Ізраэля, што жылі за Ярданам у зямлі амарэяў у Галаадзе, настолькі, што
І сыны Ізраэля зноў пачалі рабіць ліха перад абліччам Госпада, Які аддаў іх на сорак гадоў у рукі філістынцаў.