А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
ДЗЕІ 7:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нашы бацькі мелі ў пустыні палатку сведчання; як загадаў Той, Хто гаварыў з Майсеем, каб ён зрабіў яе на ўзор, які бачыў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яго паводле ўзору, які ён бачыў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скінія сьведчаньня была ў бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Хто сказаў Майсею зрабіць яе паводле ўзору, ім бачанага. |
А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,
«Усё, — кажа Давід, — прыйшло да мяне напісаным рукой Госпада, каб я разумеў усе працы на прыкладзе».
Ды паклікаў цар кіраўніка Ёяду і сказаў яму: «Чаму ты не рупішся, каб змусіць левітаў збіраць з Юдэі і Ерузаліма грошы, вызначаныя Майсеем, паслугачом Госпада, каб уносіла іх уся супольнасць Ізраэля для палаткі сведчання?
Зрабі яго з дошак, пусты ён унутры; як было паказана табе на гары, хай так зробяць.
Вось падрахунак выдаткаў на скінію, на скінію сведчання, які быў зроблены па загадзе Майсея з дапамогаю левітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.
У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца ўзнялося воблака па-над палаткай сведчання;
Але вазьмі сабе таксама братоў сваіх з пакалення Леві, племя бацькі твайго, хай будуць яны пры табе і хай служаць табе; а ты і сыны твае служыце пры палатцы сустрэчы.
Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.
Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, – вось, кажа, – зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».
І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.
Дык народ вырушыў са сваіх палатак, каб пераправіцца праз Ярдан; і святары, якія неслі каўчэг запавету, ішлі перад народам.