Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 28:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 А даў Давід Саламону, сыну свайму, план порціка, і святыні, і кладовак, і сталовых, і ўнутраных спальняў, і дома для перамалення,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І даў Давід Салямону, сыну свайму, узор прысенку і будынкаў [сьвятыні] і скарбніцаў ейных, і верхніх пакояў ейных, і ўнутраных пакояў ейных, і дому перамольваньня,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 І аддаў Давід Саламону, сыну свайму, чарцёж бабінца і дамоў яго, і кладовак яго, і межаў яго, і ўнутраных пакояў яго, і дома для каўчэга,

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 28:11
28 Крыжаваныя спасылкі  

І пабудаваў ён да ўсяе святыні памост у пяць локцяў вышыні, і прымацаваў да святыні кедравымі бярвеннямі.


І прысценак перад святыняй меў дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні святыні, і дзесяць локцяў шырыні перад святыняй.


і таксама ўсяго, што праз Духа было з ім: панадворкаў дома Госпада ды ўсялякіх пакояў навокал, скарбаў дома Божага і скарбаў асвечаных рэчаў,


«Усё, — кажа Давід, — прыйшло да мяне напісаным рукой Госпада, каб я разумеў усе працы на прыкладзе».


І ўнеслі святары каўчэг прымірэння Госпадавага на яго месца, у Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў,


і ўладкаваў для яго вялікі пакой, дзе раней складвалі дары з ежы, і кадзіла, і пасудзіны, і дзесяціну збожжа, віна, і аліўкавага алею, часткі для левітаў, і спевакоў, і прыдзверных, і дары для святароў.


Глядзі, каб зрабіў паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары.


Усё цалкам адносна скініі, як Я табе пакажу, і ўсе пасудзіны на служэнне ў ёй, зрабіць такім чынам.


І пастаў скінію паводле ўзору, які быў паказаны табе на гары.


«Ідзі да сям’і рэхабітаў, і размаўляй з імі, і прывядзі іх у дом Госпада ў адну з залаў ды дай ім піць віно».


І ад уваходу ў браму аж да прысенкаў брамы ўнутры было пяцьдзесят локцяў.


І, зірнуўшы, Ён убачыў багатых, што кідалі ахвяры свае ў скарбонку,


Яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі меў паставіць палатку: «Глядзі, – вось, кажа, – зрабі ўсё паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы