Вы задумалі для мяне благое, а Бог перамяніў яго на дабро, каб узвысіць мяне, як цяпер бачыце, і каб уратаваць многія народы.
ДЗЕІ 27:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі было вырашана плысці нам у Італію, перадалі Паўлу і разам з ім іншых вязняў Юлію, сотніку кагорты Аўгуста. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі прысудзілі нам плыць у Італію, Паўла і некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку з кагорты Аўгуста, на імя Юлій. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі пастанавілі нам плысьці ў Італію, дык перадалі Паўла і некаторых іншых вязьняў сотніку Аўгуставай кагорты, якога звалі Юліем. |
Вы задумалі для мяне благое, а Бог перамяніў яго на дабро, каб узвысіць мяне, як цяпер бачыце, і каб уратаваць многія народы.
Сотнік жа і тыя, што з ім былі, вартуючы Ісуса, убачыўшы землятрус ды ўсё, што адбывалася, спалохаліся вельмі, кажучы: «Сапраўды, Ён быў Сын Божы».
Сотнік, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Гэты Чалавек быў сапраўды Справядлівы».
А ў аднаго сотніка быў паслугач, які быў яму вельмі дарагі, моцна хворы і пры смерці.
Яны сказалі: «Сотнік Карнэлій, чалавек справядлівы і богабаязны, аб чым можа засведчыць увесь народ юдэйскі, атрымаў ад анёла святога даручэнне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш».
Як пабачыў ён з’яву, мы, не марудзячы, вырашылі выправіцца ў Мацэдонію, перакананыя, што Госпад паклікаў нас дабравесціць ім.
Тут напаткаў ён нейкага юдэя, на імя Аквіла, родам з Понта, які прыбыў нядаўна з Італіі, і жонку яго Прысцылу, бо Клаўдзій загадаў выселіць з Рыма ўсіх юдэяў, і ён прыйшоў да іх.
Зрабіўшы ўсё гэта, Паўла намерыўся ў Духу, прайшоўшы праз Мацэдонію і Ахаю, ісці ў Ерузалім, кажучы: «Пасля таго, як пабуду там, належыць мне і Рым убачыць».
дык ён неадкладна, узяўшы жаўнераў ды сотнікаў, сышоў да іх. Яны ж, убачыўшы трыбуна і жаўнераў, перасталі біць Паўлу.
Пачуўшы гэта, сотнік пайшоў да трыбуна і паведаміў яму, кажучы: «Глядзі, што ты думаеш рабіць? Гэты ж чалавек – рымлянін».
У наступную ноч аб’яўляецца яму Госпад і гаворыць: «Будзь мужны! Паўла, трэба, каб ты і ў Рыме сведчыў пра Мяне падобным чынам, як у Ерузаліме».
Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».
І загадаў сотніку пільнаваць Паўлу і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з яго блізкіх паслугаваць яму і прыходзіць да яго.
Тады Фэст, пагаварыўшы з радай, адказаў: «Апелюеш да цэзара, дык пойдзеш да цэзара».
Але я пераканаўся, што ён не ўчыніў нічога, вартага смерці. А калі ён апеляваў да Аўгуста, вырашыў яго выправіць.
Але сотнік, хочучы ўхаваць Паўлу, утрымаў іх ад намеру. І тым, што ўмелі плаваць, загадаў, каб першыя кінуліся ў ваду ды выйшлі на зямлю,
І там сотнік знайшоў александрыйскі карабель, што плыў у Італію, і перасадзіў нас на яго.
Калі ж прыбылі мы ў Рым, сотнік перадаў вязняў начальніку войска, а Паўлу было дазволена жыць прыватна пад наглядам жаўнераў.