Твае нашчадкі вернуцца сюды ў чацвёртым пакаленні, бо мера злачынстваў амарэяў яшчэ не споўнілася аж да цяперашняга часу».
ДАНІІЛА 8:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пры канцы іх царавання, калі ўзрастуць яны ў сваёй несправядлівасці, паўстане цар жорсткага аблічча і здатны зразумець намеры; Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў канцы валадарства іхняга, калі адступнікі скончаць [меру сваю], паўстане валадар з нахабным абліччам і здольны ў падступнасьці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пад канец царства іх, калі адступнікі напоўняць меру беззаконьняў сваіх, паўстане цар нахабны і спрытны ў падступнасьці; |
Твае нашчадкі вернуцца сюды ў чацвёртым пакаленні, бо мера злачынстваў амарэяў яшчэ не споўнілася аж да цяперашняга часу».
І нахлынеш супраць Майго народа Ізраэльскага, як хмара, каб запоўніць зямлю. Гэта адбудзецца пры канцы дзён, і Я прывяду цябе ў Маю зямлю на тое, каб пазналі Мяне пагане, калі на тваім прыкладзе, о Гог, Я асвячуся перад іх вачамі”.
Па многіх днях атрымаеш загад; пры канцы гадоў прыбудзеш у зямлю, якая ацалела ад меча, была яна сабрана паміж многіх народаў на гарах Ізраэля, што доўга былі пакінутымі: яна была выведзена з пасярод народаў, ды жывуць яны ўсе на ёй спакойна.
Прыйшоў жа я, каб навучыць цябе, што спаткае народ твой пры канцы дзён, бо гэта бачанне на тыя дні».
І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
Нападзе ён на квітнеючыя і багатыя гарады і зробіць тое, што не зрабілі яго бацькі, ані бацькі бацькоў яго: нарабаванае, і здабычу, і багацці іх
Глядзеў я тады дзеля гоману гучных моў, якія выдаваў гэты рог; і я ўбачыў, як забілі звера і цела яго было знішчана і аддадзена было на спаленне агнём;
і пра дзесяць рагоў, якія меў на галаве, і пра іншы, які з’явіўся раней, чым упалі тры рогі, пра той рог, што меў вочы і вусны, якія гаварылі вялікія справы, ды які быў большы за астатнія.
і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;
Я прыглядаўся да рагоў, і вось, іншы малы рог вырас між імі, і тры першыя рогі былі перад ім вырваны; і вось, вочы ён меў на рагу сваім, падобныя да чалавечых вачэй, і вусны, якія гаварылі пыхліва.
А тое, што рог быў зламаны, і чатыры рогі, што выраслі на яго месцы, гэта чатыры царствы, якія ўзнікнуць з яго народа, аднак без яго моцы.
і яго магуцце будзе ўзвялічвацца, але не яго ўласнымі сіламі, і ён будзе знішчаць усё — больш таго, што можна ўявіць, і пашанцуе яму, і будзе ён дзейнічаць, і будзе забіваць дужых і народ святых,
і з прычыны мудрасці хітрасць яго будзе мець поспех у руцэ яго, і ўзвялічыцца ў сэрцы яго; і спакойна падрыхтуе ён загубу вельмі многім; і паўстане ён супраць Валадара валадароў, і без дачынення рукі людской будзе знішчаны.
Прыплывуць караблі з Кітыма, і перамогуць асірыйцаў, і спустошаць Гебэр, але ўрэшце і самі загінуць».
забараняюць нам гаварыць да паганаў, каб тыя былі збаўлены; і гэтак увесь час дапаўняюць мерку грахоў сваіх. Але прыйшоў нарэшце гнеў Божы на іх.
Дух, вось, адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.