Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 11:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Нападзе ён на квітнеючыя і багатыя гарады і зробіць тое, што не зрабілі яго бацькі, ані бацькі бацькоў яго: нарабаванае, і здабычу, і багацці іх

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 У [часе] супакою ён прыйдзе ва ўрадлівыя месцы краю і зробіць тое, чаго не рабілі бацькі ягоныя і бацькі бацькоў ягоных. Нарабаванае, здабычу і маёмасьць прынясе сваім, і пра [здабыцьцё] цьвярдыняў задумае думкі свае, але да часу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Ён увойдзе ў мірныя і ўрадлівыя краіны і ўчыніць тое, чаго не рабілі бацькі яго і бацькі бацькоў яго; здабычу, нарабаваную маёмасьць і багацьце будзе раздаваць сваім і на цьвярдыні будзе мець свае намыслы, але толькі да часу.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 11:24
11 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, занялі яны гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную; і завалодалі дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, студнямі, зробленымі іншымі людзьмі, вінаграднікамі і гаямі аліўкавымі ды мноствам дрэў пладовых. І елі яны, і насычаліся, і растлусцелі дзеля вялікай дабраты Тваёй.


Падарунак — найкаштоўнейшы самацвет у вачах гаспадара яго, куды б ні пайшоў ён — будзе мець поспех.


Многія ліслівяць у прысутнасці магутнага чалавека, і ўсе — сябры таму, хто дае падарункі.


бо, як лічыць ён у душы сваёй, — такі і сам ён. «Снедай і пі», — кажа ён табе, а розум яго — не з табою.


Буду пасвіць іх на самых сакавітых пашах, і пашы іх будуць на высокіх гарах Ізраэля; там будуць адпачываць на зялёных травах і на сакавітых пашах будуць пасвіцца на гарах Ізраэля.


Гэта кажа Госпад Бог: «У той дзень паўстануць думкі ў тваім сэрцы і задумаеш ты надта ліхі намер,


І па прымірэнні будзе з ім хітрыць, і нападзе, і пераможа з нямногімі людзьмі.


і будзе плявузгаць супраць Узвышняга, і святых Найвышэйшага будзе губіць, і задумае змяніць [святочныя] часы і закон, і святыя будуць выдадзены ў яго рукі аж да часу, часоў і палавіны часу;


а сама зямля, — ці добрая, ці ліхая; якія гарады, ці абмураваныя, ці без муроў;


І Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў: «Нашто вы надумляеце ліхое ў вашых сэрцах?


І далі яму семдзесят сікляў срэбра з дома Баал-Бэрыта; ён сабраў сабе адтуль людзей наёмных і бадзяжных, якія пайшлі за ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы