ГАЛЯТАЎ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзіўлюся я, што гэтак хутка перакінуліся вы ад таго, які паклікаў вас да ласкі Хрыстовай, да іншага евангелля, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзіўлюся, што вы гэтак хутка перакінуліся ад Таго, Які паклікаў вас да ласкі Хрыста, да іншага дабравесьця, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зьдзіўляюся, што вы так хутка пераходзіце ад таго, хто заклікаў вас мілатою Хрыстоваю, да іншага зьвеставаньня, |
І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,
Чалавек адказаў і сказаў ім: «Гэта, вось, і дзіўна, што вы не ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы.
Бо, не разумеючы справядлівасць Божую і спрабуючы ўстанавіць сваю справядлівасць, яны не пакарыліся справядлівасці Божай.
праз Якога вераю маем доступ да той ласкі, у якой трываем, ды пахваляемся надзеяй славы Божай.
Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.
Тых жа, якіх прызначыў, тых і паклікаў, а якіх паклікаў, тых і апраўдаў, а якіх апраўдаў, тых і ўславіў.
Бо хоць бы вы мелі ў Хрысце тысячу выхавацеляў, але не шмат бацькоў, бо я ў Хрысце Ісусе праз Евангелле нарадзіў вас.
Бо калі б хто прыйшоў і стаў прапаведаваць другога Ісуса, якога мы не прапаведавалі, або калі б вы прынялі іншага духа, якога вы не прынялі, або іншае евангелле, якое не атрымалі, – вы б цярпліва зносілі.
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.
Калі ж спадабалася Богу, Які выбраў мяне яшчэ ва ўлонні маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,
якое не ёсць іншае, але, напэўна, знайшліся нейкія, што баламуцяць вас ды хочуць перавярнуць Евангелле Хрыстова.
Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»
Накіраваўся ж я згодна з аб’яўленнем; і прадставіў ім, асабліва найвыдатнейшым, Евангелле, якое абвяшчаў паганам, каб часам не надарма бег або бягу.
ім мы не саступілі і не паддаліся ні на хвіліну, каб праўда Евангелля захавалася ў вас.
Нават наадварот, калі ўбачылі, што мне даручана абвяшчаць Евангелле неабрэзаным, як Пётры абрэзаным, –
Бо ўвесь закон адным выразам спаўняецца, вось гэтым: «Любі блізкага свайго, як самога сябе».
да якога паклікаў вас праз Евангелле наша на атрыманне славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Я, ідучы ў Мацэдонію, прасіў цябе застацца ў Эфесе, каб загадаў некаторым не вучыць іншаму,
Які збавіў нас і паклікаў святым пакліканнем не паводле нашых спраў, але паводле пастановы Сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысце Ісусе спрадвеку,
Паколькі ўсё нам – ад Боскае магутнасці Яго, падараванай для жыцця і пабожнасці праз пазнанне Таго, Хто паклікаў нас Сваёю славай і дабрадзейнасцю,