ГАБРЭЯЎ 2:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і каб вызваліць тых, што праз страх смерці на ўсё жыццё былі аддадзены ў няволю. Біблія (пераклад А.Бокуна) і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і выратаваць тых, якія ад страху сьмерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве. |
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.
Памятай, якое кароткае маё жыццё. Дзеля якой марнасці стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?
Вы ж не атрымалі духа няволі, ізноў на страх, але атрымалі вы Духа ўсынаўлення, у Якім клічам: «Абба, Ойча!»
што і стварэнне таксама будзе вызвалена з няволі сапсаванасці на волю славы дзяцей Божых.
Ён і выбавіў нас ад такой смерці, і выбаўляе, і мы маем у Ім надзею, што і далей будзе выбаўляць,