Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 89:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

48 Памятай, якое кароткае маё жыццё. Дзеля якой марнасці стварыў Ты ўсіх сыноў чалавечых?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

48 Узгадай, які век мой, якой марнасьцю Ты стварыў усіх сыноў чалавечых!

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 89:48
15 Крыжаваныя спасылкі  

Як авечкі, і яны ў пекле кладуцца, смерць пасе іх; а справядлівыя гаспадараць над імі, хутка знікне іх воблік: апраметная — іх жытло.


Праз веру Гэнох перанесены быў, каб не бачыў смерці, і не знайшлі яго, бо перасяліў яго Бог; бо перад перанясеннем сваім атрымаў сведчанне, што ён мілы Богу.


а дух вернецца да Бога, Які яго даў.


Тыя, якія жывуць, ведаюць, што памруць; мёртвыя ж нічога больш не даведаюцца, і не маюць больш [ніякай] заплаты, бо памяць аб іх аддадзена забыццю.


Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто зберажэ слова Маё, не ўбачыць смерці вечна».


Няма ў чалавека моцы ані панаваць над духам, ані паўстрымаць дух, і не мае ён моцы над днём смерці, ды аніякага вызвалення ад надыходу вайны, і не ўратуе бязбожніка бязбожнасць.


Ведаю, што Ты выдасі мяне на смерць, дзе ўсталяваны дом кожнаму жывому.


Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі Святому Твайму ўбачыць парахненне.


Бо царства — Госпадава, і Ён будзе валадарыць над паганамі.


І, як устаноўлена людзям, раз памерці, а пасля – суд,


ведаючы, што Той, Хто ўваскрасіў Госпада Ісуса, таксама і нас уваскрасіць праз Ісуса ды паставіць разам з вамі.


Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.


Колькі дзён слугі Твайго? Калі ўчыніш суд над пераследнікамі маімі?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы